МЗС: Рэалізацыя праектаў "Усходняга партнёрства" можа пачацца з 2010 года
Рэалізацыя праектаў "Усходняга партнёрства" можа пачацца з 2010 года. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі.
Паводле яго слоў, на дадзены момант падрыхтаваныя асноўныя праекты, у якіх беларускі бок надае ўвагу развіццю транзітнай інфраструктуры, стварэнню транспартных калідораў, а таксама пытанням, звязаным з транспартным забеспячэннем і спрашчэннем мытных працэдур.
Гэтыя тэмы абмяркоўваюцца з Латвіяй, Украінай, Літвой, Польшчай, але пакуль Еўракамісія толькі выпрацоўвае механізмы абмеркавання праектаў. Рэальная праца па іх разглядзе пакуль не пачатая, сказаў Варанецкі.
Увосень цяперашняга года ў Стакгольме плануецца сустрэча старшыняў камітэтаў па міжнародных справах парламентаў краін-удзельніц "Усходняга партнёрства".
Валерый Варанецкі падкрэсліў, што мэта сустрэчы — выпрацоўка падыходаў да арганізацыі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння паміж структурамі Еўрасаюза і дзяржавамі-удзельнікамі "Усходняга партнёрства".
“Тут ёсць пэўныя праблемныя пытанні, якія не вырашаныя. У прыватнасці, гэта арганізацыйнае афармленне ўдзелу беларускага боку ў парламенцкай структуры "Ўсходняга партнёрства". Ёсць прапановы з боку Еўрапарламента і некаторых нацыянальных парламентаў, каб Беларусь была прадстаўленая ў гэтай структуры некалькі нетрадыцыйным спосабам, што не адпавядае нашым чаканням. Цяпер па дыпламатычных каналах мы вядзем працу, накіраваную на ўрэгуляванне гэтага моманту. Дадзенае пытанне можа стаць адным з значных у парадку дня будучага мерапрыемства", — сказаў намеснік міністра замежных спраў.
БЕЛТА