МЗС Украіны заклікала ўкраінцаў неадкладна пакінуць тэрыторыю Расіі

МЗС Украіны заклікала ўкраінцаў неадкладна пакінуць тэрыторыю Расіі

МЗС Украіны рэкамендуе ўкраінцам неадкладна пакінуць тэрыторыю Расіі і не ехаць у гэтую краіну. Адзначаецца, што грэбаванне гэтымі рэкамендацыямі "значна ўскладніць забеспячэнне належнай абароны ўкраінскіх грамадзян у РФ". МЗС спасылаецца на "узмацненне расійскай агрэсіі супраць Украіны", а гэта "можа прывесці да істотнага абмежавання магчымасцяў аказання консульскай дапамогі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі".

У РФ дзейнічае пасольства Украіны ў Маскве, а таксама генконсульствы ў Санкт-Пецярбургу і Растове-на-Доне, консульствы ў Екацярынбургу і Навасібірску.

Украіна рэагуе на прызнанне Масквой незалежнасці самаабвешчаных "Л/ДНР". Існуе пагроза ўводу расійскіх войскаў на іх тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі