На 27-м годзе жыцця памерла салістка беларускага гурта Symphorine

На 27-м годзе жыцця памерла салістка беларускага гурта Symphorine

У Мінску на 27-м годзе жыцця памерла Ганна Дашкевіч, салістка і заснавальніца беларускага гурта Symphorine. Пра гэта ў сацсетцы "Вконтакте" паведаміў бацька спявачкі Канстанцін Дашкевіч, піша tut.by.

Ганна Дашкевіч нарадзілася ў 1990 годзе. Яна скончыла гімназію-каледж імя Ахрэмчыка як харавы дырыжор, а ў 2016-м — Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Некалькі гадоў таму дзяўчына заснавала гурт Symphorine, які выконваў пераважна каверы на папулярныя песні ва ўласнай апрацоўцы.

Symphorine двойчы спрабавалі прабіцца праз нацыянальны адбор на "Еўрабачанне", але абодва разы ім гэта не ўдалося.

Развітанне з Ганнай Дашкевіч адбудзецца 9 сакавіка з 10:00 да 12:00 па адрасе: Далгінаўскі тракт 160А, рытуальная зала, будынак судмедэкспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі