На аб'ектах "Гомельтранснафты Дружба" вучыліся лавіць зламыснікаў
На аб'ектах "Гомельтранснафты Дружба" вучыліся лавіць зламыснікаў. Вучэнні прайшлі ў Мазырскім і Гомельскім раёнах. Як паведамляе transoil.by, спачатку 20 траўня сілавікі затрымлівалі асоб, якія спрабавалі патрапіць на тэрыторыю лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Мазыр" нафтаправода "Дружба".
26 траўня падобныя вучэнні прайшлі НПС "Гомель". Адзначаецца, што спачатку тэхнічныя сродкі аховы зафіксавалі парушэнне перыметру, а ўжо пасля супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС выяўлялі ўмоўных парушальнікаў і затрымлівалі іх. На месца прыязджалі "нарады груп затрымання", якія адвозілі затрыманых у аддзелы ўнутраных спраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.