Расіяне абстралялі рынак у Херсоне, ёсць загінулыя і параненыя

Рынак у Херсоне пасля расійскага абстрэлу

Рынак у Херсоне пасля расійскага абстрэлу / @phogovua

Расійскія войскі абстралялі раніцай 1 кастрычніка рынак у Херсоне, ёсць загінулыя і параненыя, паведамляе Hromadske са спасылкай на кіраўніка абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандра Пракудзіна. "Пад ударам апынуліся гандлёвыя кропкі, дзе з раніцы херсонцы куплялі або прадавалі прадукцыю", — адзначыў Пракудзін.

Загінулі сем чалавек, усе яны былі цывільнымі, заявілі ў абласной пракуратуры. Сярод загінулых — тры жанчыны і чацвёра мужчын. Вядома таксама пра трох параненых. Звесткі аб пацярпелых яшчэ ўдакладняюцца.

У Херсонскай акруговай пракуратуры ўдакладнілі, што абстрэл адбыўся побач з рынкам і прыпынкам грамадскага транспарту. Распачатае дасудовае расследаванне крымінальнай вытворчасці па факце парушэння законаў і звычаяў вайны (ч.2 арт. 438 КК Украіны).

Нагадаем, украінскія войскі вызвалілі Херсон восенню 2022 года, і з таго часу ён фактычна знаходзіцца на лініі фронту, якая праходзіць па Дняпры. На другім беразе знаходзяцца расійскія вайскоўцы. Горад і вобласць рэгулярна падпадаюць пад абстрэлы.

Россияне обстреляли рынок в Херсоне, есть погибшие и раненые
Есть погибшие / @phogovua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі