На Australian Open Ягор Герасімаў перамог 28-ю ракетку свету
На Australian Open Ягор Герасімаў перамог 28-ю ракетку свету. У цяжкім паядынку першага круга турніру, які працягваўся больш за тры гадзіны, беларус абыграў француза Бенуа Пэра — 6:2, 2:6, 7:6, 7:5. Наступным сапернікам будзе менш рэйтынгавы расіянін Аслан Карацаў.
У абноўленым рэйтынгу ATP Герасімаў займае 79-е месца (апусціўся на адно месца). Лідыруе серб Новак Джокавіч.
У рэйтынгу WTA лідыруе Эшлі Барці з Аўстраліі. Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка захавалі за сабой ранейшыя месцы — адпаведна 7-е і 13-е. Аляксандра Сасновіч была 90-й ракеткай свету, а стала 92-й, на два месцы апусцілася і Вольга Гаварцова, яна 137-я. А вось Вера Лапко паднялася адразу на 22 месцы — на 277-е.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.