На Australian Open забаранілі прыносіць чырвона-зялёныя і расійскія сцягі
Расійскі сцяг на трыбуне / Скрыншот з відэа
На Australian Open забаранілі прыносіць сцягі Беларусі (чырвона-зялёныя) і Расіі. Такое рашэнне прынялі арганізатары (Tennis Australia) пасля інцыдэнта ў першы дзень турніру, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Падчас паядынку паміж украінкай Кацярынай Байндль і расіянкай Камілай Рахімавай на трыбуне з'явіўся сцяг РФ. Яго прынесла і вывесіла група мужчын. Адзiн з іх быў у футболцы з надпісам "Расiя" вялiкiмi лiтарамi, на майцы iншага змяшчаўся партрэт Уладзіміра Пуціна. Украінка перамагла.
Украінскі амбасадар у Аўстраліі Васіль Мірашнічэнка асудзіў "публічную дэманстрацыю расійскага сцяга падчас гульні ўкраінскай тэнісісткі на Australian Open" і запатрабаваў у арганізатараў тлумачэнняў. Як вядома, беларускія і расійскія тэнісісты выступаюць на турніры без дэманстрацыі сімволікі сваіх краін.
Пасля гэтага арганізатары Australian Open заявілі: "Сцягі Расіі і Беларусі цяпер забаронены. Забарона пачынае дзейнічаць неадкладна". Яны прызналіся, што дазвалялі заўзятарам прыносіць сцягі на трыбуны пры ўмове, што не будзе правакацый і парушэнняў, паколькі вайна ва Украіне працягваецца.
Тым часам у другі круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, пасля Віктрыі Азаранка і Аляксандры Сасновіч, выйшла і Арына Сабаленка. Яна абыграла Тэрэзу Марцінцову з Чэхіі — 6:1, 6:4. Сабаленка сказала на пасляматчавай прэс-канферэнцыі, што разумее, чаму сцягі РБ і РФ могуць засмуціць украінскіх заўзятараў: "Я заўсёды лічыла, што спорт па-за палітыкай, але калі ўсім так лепш, то гэта добра".
daaaamn 2023 Australian Open.
— Kassandra (@KasiaBiebie) January 16, 2023
oh it was not *just* flag which we all watched for a few hours on our TV, let's bring macho-putin T-shirts in the game @MFA_Ukraine @DmytroKuleba @UKRinAUS @heraskevych @theagesport @DailyMailAU https://t.co/EmNe9jvpiz
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.