На аўтадарозе Мінск — Гродна грузавік перакрываў дзве паласы руху
Грузавік спыніў рух на трасе / vk.com/grodnogai
На аўтадарозе Мінск — Гродна (М6) грузавік перакрываў дзве паласы руху. Здарэнне адбылося ў пятніцу ў Гродзенскім раёне падчас моцнага снегападу. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, каля вёскі Пясчанка Renault склаўся ў "нажніцы". Кіроўца не пацярпеў.
ДАІ арганізавала часовы аб'езд для транспарту, акрамя грузавікоў. Пасля Renault адцягнулі на левую паласу руху і праезная частка часткова вызвалілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.