На Баранавіччыне шалёны сабака пакусаў семярых чалавек
Сем чалавек з в.Буйневічы Баранавіцкага раёну, якіх пакусаў шалёны сабака, цяпер праходзяць працяглае прафілактычнае лячэнне. Летась каля 400 жыхароў Баранавічаў былі пакусаныя жывёламі і звярнуліся па лячэнне. Кожны пяты быў пакусаны безнагляднымі катамі і сабакамі. Медыкі заклікаюць рабіць прафілактычныя прышчэпкі хатнім гадаванцам.