На беларускіх палігонах ліквідуюць расійскія вайсковыя лагеры — СМІ

Лагер на Абуз-Лясноўскім палігоне да і пасля 3 ліпеня / svaboda.org
Лагер на Абуз-Лясноўскім палігоне да і пасля 3 ліпеня / svaboda.org

На беларускіх палігонах ліквідуюць трэніровачныя намётавыя лагеры, дзе вялася падрыхтоўка ваеннабавязаных расіян. Гэта зафіксавалі спадарожнікавыя здымкі сэрвісу Planet Labs, паведамляе Радыё "Свабода".

Гаворка ідзе пра палігон Абуз-Лясноўскі пад Баранавічамі, Лепельскі і Рэпішча пад Асіповічамі.

"Свабода" адзначае, што ўсе лагеры сталі ліквідоўваць сінхронна — 3 ліпеня.

Ці будуць вайскоўцы з гэтых лагераў выведзеныя з Беларусі, ці іх кудысьці пераводзяць у межах нашай краіны — невядома.

Амаль адначасова з гэтым пачалі будаваць намётавы лагер каля вёскі Цэль Асіповіцкага раёна — мяркуецца, што там размесцяцца вагнераўцы, якія пераходзяць у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі