На Бярозаўскі мясакамбінат прызначылі новага дырэктара, старога затрымаў КДБ
Святаслаў Піва
На Бярозаўскі мясакансервавы камбінат прызначылі новага дырэктара. Ім стаў Святаслаў Піва, піша мясцовае выданне Bereza.by.
Папярэдняга дырэктара Уладзіміра Жуковіча затрымалі ў лістападзе 2023 года супрацоўнікі КДБ. Яго падазраюць у карупцыі. Жуковіч кіраваў прадпрыемствам больш за дзесяць гадоў, мае шматлікія ўзнагароды.
Святаслаў Піва родам са Столінскага раёна. Працаваў на Глыбоцкім малочнакансервавым камбінаце, потым у СААТ "Белавежскія сыры", дзе прайшоў шлях ад слесара-рамонтніка да дырэктара. З 2018-га Святаслаў Піва быў на мясакамбінаце "Белавежскі" спярша намеснікам начальніка, а потым і начальнікам. У 2021-м стаў намеснікам гендырэктара кіруючай кампаніі холдынгу "Канцэрн Брэстмясамалпрам", а з 2023-га — першым намеснікам гендырэктара Бярозаўскага мясакансервавага камбіната.
Бярозаўскі мясакансервавы камбінат — найбуйнейшае ў Беларусі прадпрыемства па перапрацоўцы мяса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.