"Санта" Машэнскага плануе пабудаваць два заводы за межамі Беларусі

Аляксандр Машэнскі (справа) на перамовах у Башкартастане

Аляксандр Машэнскі (справа) на перамовах у Башкартастане / bashinform.ru

Група кампаній "Санта" плануе пабудаваць два малочныя заводы за межамі Беларусі. Адзін з іх павінен з'явіцца ў Башкартастане. Праект абмяркоўвалі на сустрэчы генеральнага дырэктара "Санты" Аляксандра Машэнскага з кіраўніком гэтага рэгіёна Радыем Хабіравым, піша officelife.media.

Хабіраў адзначыў, што ў яго рэгіёне добра развітая малочная жывёлагадоўля, ёсць кадры, але не хапае перапрацоўчых прадпрыемстваў. Ён паабяцаў усе прэферэнцыі, якія прадугледжаныя для інвестараў.

Яшчэ адзін такі праект можа быць рэалізаваны ў Самаркандзе (Узбекістан). Папярэдняя дамоўленасць была дасягнутая падчас візіту на мінулым тыдні беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам ва Узбекістан. Мяркуецца, што на заводзе ў Самаркандзе будзе задзейнічаная ў тым ліку і мясцовая сыравіна. Яна ёсць, але цяпер "не перапрацоўваецца, а проста прадаецца сярод насельніцтва".

Нагадаем, "Санта" была заснаваная ў 1993 годзе брэсцкім бізнесоўцам Міхаілам Машэнскім. У цяперашні час групу кампаній ўзначальвае яго сын. У яе ўваходзіць больш за 30 кампаній, прадукцыя пастаўляецца ў 41 краіну свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі