На чацвер у Беларусі сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Дождж, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 23 траўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, удзень у асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, магчымы град. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты, удзень у асобных раёнах — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць +10...+16, удзень чакаецца 22-28 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.