Масавы мор рыбы на вадасховішчы Рудзея патлумачылі натуральным адборам

Замор рыбы на вадасховішчы Рудзея

Замор рыбы на вадасховішчы Рудзея / sb.by

На вадасховішчы Рудзея на мяжы Магілёўскага і Чавускага раёнаў адбыўся масавы мор рыбы. У сацсетках з'явіліся фатаздымкі буйных мёртвых карасёў, якія плаваюць на паверхні дагары пузам.

Месца здарэння абследавала камісія, кажа ў каментары sb.by прадстаўнік Магілёўскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрый Мельнікаў: "Даследаваўшы на лодцы вадаём, налічылі каля 50 загінулых карасёў. Усе асобіны, мяркуючы па вазе, а яна вагаецца ад 700 грамаў да паўтары кілаграмаў, не маладыя, а сталыя". Прыродаахоўнік адзначае, што рыбы загінулі, калі ўжо аднераставалі.

Экспертыза вады паказала, што хімікаты з палёў у вадасховішча не трапілі, чалавечага ўдзеяння на мор рыбы няма. "І кісларод у Рудзеі ў норме: шэсць міліграмаў на літр. Пры такім змесце выжыве нават капрызная стронга", — дадае Мельнікаў.

Намеснік дырэктара Інстытута рыбнай гаспадаркі кандыдат біялагічных навук Уладзімір Каставусаў канстатуе, што такія выпадкі мору рыбы на пачатку чэрвеня фіксуюцца апошнія гадоў 10-15 у розных рэгіёнах Беларусі. У групу рызыкі трапляе менавіта срэбраны карась праз тыдзень-два пасля нерасту.

"У гэтую пару года вада ў азёрах і сажалках моцна выграваецца, квітнее з-за якія трапляюць у яе біягенных рэчываў, раскладаецца арганікі ў выглядзе травы і лістоты. Багавінне, з-за якога вадаёмы становяцца падобныя на зялёнку, адміраючы, кладуцца на дно. Карась, ядучы іх з дэтрытам, глеем, атрымлівае порцыю цыянатаксінаў", — тлумачыць навуковец. У нармальным стане гэтыя атрутныя рэчывы карасёў не забіваюць. Але пасле нерасту імунная сістэма рыбаў моцна слабее, таму яны паміраюць ад інтаксікацыі.

Паводле Каставусава, раней дзяржава кантралявала разнастайнасць відаў і колькасць рыбы ў вадаёмах. Напрыклад, з Чыгірынскага вадасховішча за год вывуджвалі на продаж каля 100 тон карася. Цяпер жа там засталіся толькі рыбаловы-аматары. У выніку цяпер папуляцыя карася на піку. Эксперты мяркуюць, што сітуацыя з чэрвеньскім морам будзе паўтарацца, пакуль колькасць рыб не ўрэгулюецца натуральным ці штучным чынам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі