Лукашэнку не хапае кітайскіх рабочых

Рабочыя ў Пекіне

Рабочыя ў Пекіне / AFP via Getty Images

19 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сустракаўся са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыем Сянько. Гаворка ішла ў тым ліку і пра недахоп працоўных рэсурсаў у краіне. Таму не дзіўна, што Лукашэнка даручыў увесці "дадатковыя матэрыяльныя стымулы" для пенсіянераў, якія працуюць.

Сянько — былы пасол РБ у КНР. Таму Лукашэнка і загаварыў пра яго "кітайскі вопыт", паабяцаў выкарыстоўваць у якасці "эксперта".

"І вы бачылі, як працуюць кітайцы, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Вядома, нашы не працуюць так і працаваць, напэўна, не будуць. Але калі б мы блізка былі да працы і аб'ёмаў, якія выконваюць кітайскія рабочыя, я думаю, мы б у некалькі разоў багацейшыя былі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі