У Расіі пасля атакі дронаў гарэлі чарговы НПЗ і, магчыма, ваенны аэрадром

Ликвидация ЧС в России, иллюстрационное фото 

Ликвидация ЧС в России, иллюстрационное фото  / Getty Images

Улады Краснадарскага краю Расіі паведамляюць аб масіраваным налёце ўкраінскіх дронаў на рэгіён. Кажуць, што пацярпелі Ейскі, Цямрукскі і Северскі раёны. Аператыўны штаб рэгіёна сцвярджае, што ўсе напады былі адбітыя. Аднак некаторыя расійскія тэлеграм-каналы дапускаюць, што гэта не так. У Ейску, напрыклад, успыхнуў пажар, тут размешчаны ваенны аэрадром. Канал Astra публікуе відэа з выбухам і пажарам у гэтым раёне. Іншых пацверджанняў ці абвяржэнняў гэтай інфармацыі пакуль няма.

Адзін з дронаў, паводле звестак оперштаба, упаў на тэрыторыі Ільскага нафтаперапрацоўчага завода каля Краснадара. Там быў пажар, але яго патушылі. У аперштабе таксама расказалі, што ў выніку масіраванага налёту беспілотнікаў пацярпелі шэсць чалавек. Чацвёра былі паранены на паўднёвай ускраіне Краснадара, тут, як сцвярджаюць у аперштабе, абломкамі дронаў пашкоджаны будынкі аўтавакзала "Паўднёвы" і кацельні. Яшчэ два чалавекі пацярпелі на Ільскім НПЗ.

Канал ASTRA сцвярджае, што выбухі мінулай ноччу чулі таксама жыхары Наварасійска і нават Валгаграда. У Мінабароны Расіі гавораць, што ўсяго над рознымі рэгіёнамі краіны ноччу збілі 114 украінскіх дронаў. 70 беспілотнікаў былі "перахоплены і знішчаны" над Крымам, 43 над Краснадарскім краем і адзін над Валгаградскай вобласцю. Акрамя таго, у Чорным моры былі знішчаны шэсць безэкіпажных катэраў. Аб нападзе ўкраінскіх дронаў пісаў ноччу і кіраўнік расійскіх уладаў анэксаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў. Паводле яго слоў, разбурэнняў і пацярпелых няма.

Расія гэтай ноччу таксама атакавала Украіну 4 кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі Х-59/Х-69. Усе яны збіты ў Кіраваградскай і Херсонскай абласцях, заявіў камандуючы Паветранымі сіламі краіны Мікалай Алешчук.

В России после атаки дронов горели очередной НПЗ и, похоже, военный аэродром
Наступствы атакі беспілотнікаў у Краснадары / @astrapress

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі