У чацвер у Беларусі пахаладае і пойдуць дажджы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 20 чэрвеня, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень прагназуюць пераменную воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, уначы — моцныя дажджы, асабліва па паўднёва-ўсходняй палове. Вецер будзе заходняй чвэрці, парывісты, месцамі — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду.

Пасля спёкі апошніх дзён чакаецца рэзкае пахаладанне: уначы тэрмометры пакажуць 10-16 цяпла, паўднёвым усходзе краіны — да +19. Удзень прагназуецца 16-23 вышэй за нуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі