У сераду ў Мінску будзе 30 градусаў цяпла

Начное неба ў Смалявіцкім раёне

Начное неба ў Смалявіцкім раёне / t.me/smolevichi_mp/

У дзённыя гадзіны ў сераду, 19 чэрвеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы (у асобных раёнах — моцныя), а месцамі і навальніцы (уначы ападкі магчымыя на паўднёвым захадзе). Сіноптыкі папярэджваюць і пра моцны вецер у некаторых раёнах — з парывамі да 20 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +12 да +18 градусаў (у Мінску — ад +14 да +16), удзень — ад +26 да +32 (у сталіцы — 28-30 цяпла).

У чацвер, 20 чэрвеня, таксама прагназуюцца ападкі (уначы — моцныя дажджы). У нашай краіне пахаладае, у дзённыя гадзіны будзе толькі 16-23 цяпла. Але ў пятніцу, 21 чэрвеня, чакаецца ўжо да 26 градусаў цяпла. Будзе пераважна без ападкаў.

У сераду ў Мінску будзе 30 градусаў цяпла
vk.com/belgidromet
У сераду ў Мінску будзе 30 градусаў цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі