На change.org заклікаюць пазбавіць Андрэя Макарэвіча званняў і ордэна

На сайце change.org жахарка Масквы Людміла Лісунова стварыла петыцыю "Пазбаўце Андрэя Макарэвіча ўсіх званняў і Ордэна заслугі перад Айчынай".


У петыцыі гаворыцца пра ціск, які адчувае Расія з боку ЗША і Еўрасаюза "з-за прынятага рашэння падтрымаць народ Украіны".


"Макарэвіч 15 сакавіка гэтага года разам з забойцамі з майдана ішоў па вуліцах Масквы і крычаў лозунгі бандэраўцаў: "Бандэра прыйдзе — парадак навядзе!", — паведамляецца ў петыцыі. — Пляскаў у далоні сотніку з майдана, рукі якога па локаць у крыві! Ён выдатна разумее, што чакае людзей на паўднёвым усходзе Украіны, калі атрады фашыстаў прыйдуць туды "наводзіць парадак". А гэта значыць, што Макарэвіч прама падбухторвае да забойства людзей ва Украіне, а значыць, і ў Расіі! Ордэнам за заслугі перад Айчынай ўзнагароджваюцца самыя годныя людзі Расіі! і тое, што Макарэвіч мае гэты ордэн, дыскрэдытуе сам ордэн, яго сутнасць".


Нагадаем, Марш Міра, які адбыўся ў Маскве на праспекце Сахарава, праходзіў пад агульным лозунгам "Не вайне" і быў скіраваны супраць разварочвання ваенных дзеянняў паміж суседскімі краінамі.


Лідар "Машины времени" Андрэй Макарэвіч ад пачатку канфлікту паміж Расіяй і Украінай крытыкаваў палітыку Пуціна.

Фота: odessa-daily.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі