На Чарнобыльскай АЭС зноў аднавілася энергазабеспячэнне — МАГАТЭ

Чарнобыльская АЭС / Еўрарадыё
Чарнобыльская АЭС / Еўрарадыё

На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі аднавілася электразабеспячэнне. Са спасылкай на ўкраінскія ўлады Агенцтва па атамнай энергетыцы напісала ў Twitter, што падача электраэнергіі аднавілася пасля таго, як лінію "яшчэ раз пашкодзілі акупацыйныя войскі".

На пляцоўках Чарнобыльскай (з 24 лютага) і Запарожскай АЭС (з 4 сакавіка) знаходзяцца расійскія вайскоўцы. Пры гэтым кіраўнік "Расатама" Аляксей Ліхачоў заявіў, што толькі невялікая колькасць расійскіх спецыялістаў знаходзіцца на Запарожскай АЭС. Ён таксама абверг інфармацыю, што "Расатам" узяў на сябе эксплуатацыйны кантроль або мае намер уключыць станцыю ў сваю сістэму кіравання.

У сувязі з гэтым генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Гросі надоечы казаў, што цяперашняя сітуацыя відавочна супярэчыць правілам, згодна з якімі "эксплуатацыйны персанал павінен мець магчымасць выконваць свае абавязкі па забеспячэнні бяспекі і фізічнай бяспекі і быць у стане прымаць рашэнні без лішняга ціску".

У МАГАТЭ настойваюць на неабходнасці забяспечыць персаналу станцый магчымасць паўнавартасна адпачываць і мяняцца, бо гэта — важны элемент бяспечнай і надзейнай працы АЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі