З'явілася відэа расійскай ваеннай тэхнікі на тэрыторыі ЧАЭС
Расійскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль тэрыторыю Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта на брыфінгу ўвечары 24 лютага заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
"На жаль, вымушаны паведаміць, што па стане на цяпер Чарнобыльская зона, так званая зона адчужэння, і ўсе аб'екты Чарнобыльскай АЭС ўзятыя пад кантроль расійскімі ўзброенымі групоўкамі", — перадае УНІАН словы кіраўніка ўкраінскага ўрада.
Шмыгаль дадаў, што ахвяр і пацярпелых, паводле звестак кіраўніцтва Чарнобыльскай зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС, цяпер няма.
Раней паведамлялася, што наступ на ЧАЭС вядуць расійскія вайскоўцы, якія прарваліся праз мяжу з тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.