На час хакейнага чэмпіянату платныя дарогі ў Беларусі стануць бясплатнымі
Замежнікі змогуць задарма карыстацца платнымі аўтадарогамі Беларусі падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.
Адпаведны ўказ №154 падпісаў 10 красавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.
Ад аплаты вызваляюцца кіроўцы аўтамабіляў, маса якіх не перавышае 3,5 тоны, а таксама прычэпы да іх.
Гэтая норма дазволіць спрасціць працэдуру ўезду і перамяшчэння па тэрыторыі Беларусі для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату і замежных турыстаў. Робіцца гэта для бесперашкоднага праезду гасцей чэмпіянату свету па хакеі па платных аўтамабільных дарогах нашай краіны.
Фота — onliner.by