На цырымоніі "Оскар" аб'явілі хвіліну маўчання ў падтрымку Украіны

На цырымоніі "Оскар" аб'явілі хвіліну маўчання ў падтрымку Украіны

У Лос-Анджэлесе прайшла 94-я цырымонія ўручэння прэміі амерыканскай кінаакадэміі "Оскар". Найлепшым фільмам названа "CODA: Дзіця глухіх бацькоў" (ён перамог у трох намінацыях). За найлепшую мужчынскую ролю быў адзначаны Уіл Сміт — за "Караля Рычарда" (гэта першы яго "Оскар"). Ён жа выходзіў на сцэну, каб ударыць вядучага Крыса Рока, які пажартаваў "аб дзіўнай, вельмі кароткай прычосцы" яго жонкі (яна пакутуе ад захворвання, якое вядзе да выпадзення валасоў).

Найлепшай актрысай прызнаная Джэсіка Чэстэйн за "Вочы Тэмі Фэй". Найлепшы рэжысёр — Джэйн Кэмпіён з "Уладай сабакі".

Шэсць "Оскараў" атрымала "Дзюна" Дэні Вільнёва, але не ў асноўных намінацыях.

Падчас цырымоніі на экране з'явіўся наступны тэкст: "Мы аб'яўляем хвіліну маўчання ў знак падтрымкі ўкраінскага народа, які ў цяперашні час падвяргаецца ўварванню, ваеннаму канфлікту і сутыкаецца з прадузятым стаўленнем на сваёй тэрыторыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі