На даху Чырвонага касцёла ў Мінску пакуль не з'явяцца вуллі з пчоламі

У цэнтры Мінска на даху Чырвонага касцёла сёння мусілі з'явіцца вуллі з пчоламі. Адкрыццё пчальніка было запланаванае на 12-ю гадзіну 4 чэрвеня з удзелам мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Але, як піша "Sputnik", адкрыццё пераносіцца "на няпэўны тэрмін з тэхнічных прычын". Мяркуецца, што не ўдалося атрымаць узгадненне з Мінгарвыканкамам.

БЕЛТА адзначае, што ініцыятырам праекту стаў капелан усіх пчаляроў Беларусі, старшыня Саюза пчалярскіх арганізацый "БелАпіЮніён", настаяцель касцёла Уладзіслаў Завальнюк. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання такую ініцыятыву падтрымала.

Мінчукоў супакойвалі, што пчолы з міні-пчальніка будуць адрознівацца міралюбнасцю і не праяўляюць агрэсіі, таму для гараджан не будзе ніякай небяспекі.

Фота: hotel-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі