На Дзень Волі Мінспорту правядзе масавыя спартыўныя мерапрыемствы

Міністр спорту Сяргей Кавальчук у сярэдзіне. Справа — міністр адукацыі Ігар Карпенка / БЕЛТА
Міністр спорту Сяргей Кавальчук у сярэдзіне. Справа — міністр адукацыі Ігар Карпенка / БЕЛТА

25 сакавіка, у Дзень Волі, Мінспорту вырашыла арганізаваць "спартыўныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы сярод спартсменаў нацыянальных каманд РБ па відах спорту і работнікаў устаноў", паведамляе Tribuna. Такое распараджэнне 19 сакавіка на нарадзе даў міністр спорту Сяргей Кавальчук. Прычым міністр загадаў падначаленым тэрмінова распрацаваць і падаць яму планы правядзення названых мерапрыемстваў.

Увогуле не толькі Мінспорту раптам тэрмінова вырашыла праводзіць спартландыі менавіта 25 сакавіка. Стараецца і Мінадукацыі. Увечары 25 сакавіка ў многіх школах краіны будуць нарэшце праведзены бацькоўскія сходы, да гэтага пастаўленыя на паўзу праз каранавірус. У ВНУ 25-26 сакавіка пройдуць суботнікі і педсаветы. У той жа час акурат на канец сакавіка чыноўнікі ад медыцыны прагназуюць трэцюю хвалю каранавірусу ў Беларусі.

25 сакавіка беларусы адзначаць 103-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Прадстаўнікі апазіцыйных партый падалі ў гарвыканкам афіцыйную заяўку на шэсце, мітынг і канцэрт у гонар Дня Волі. Аб дазволе на правядзенне мерапрыемства ад уладаў пакуль нічога не чуваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі