На эміграцыі з'явілася беларуская "Нацыянальна-дэмакратычная платформа"

Сход у Варшаве

Сход у Варшаве / racyja.com

На эміграцыі з'явілася беларуская "Нацыянальна-дэмакратычная платформа". Устаноўчы сход прайшоў у Варшаве, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 4 партый і больш за 20 грамадскіх аб'яднанняў. Сярод 34 прысутных у якасці госці была і Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні, паведамляе racyja.com.

Адзін з сузаснавальнікаў "Нацыянальна-дэмакратычнай платформы" — сябра ліквідаванай у РБ рэжымам Аляксандра Лукашэнкі Партыі БНФ Віталь Макаранка. Ён прыехаў на сход з Украіны. "Нас некалькі тысяч чалавек, якія маюць цвёрдыя нацыянальна-дэмакратычныя перакананні і якія знаходзяцца ў эміграцыі", — кажа Макаранка. Удзел у сходзе прынялі прадстаўнікі грамадскіх і палітычных аб’яднанняў з Польшчы, Украіны, Літвы і нават РФ.

Бліжэйшымі задачамі патрыятычнай платформы з'яўляецца "аднаўленне субʼектнасці нацыянальна-дэмакратычных сіл у палітычным працэсе ў новых умовах, вяртанне адкрытасці і плюралістычнасці ў беларускае грамадска-палітычнае поле, актыўны ўдзел у працы па стварэнні паўнавартасных інстытутаў новай беларускай улады".

На эміграцыі з'явілася беларуская "Нацыянальна-дэмакратычная платформа"
racyja.com
На эміграцыі з'явілася беларуская "Нацыянальна-дэмакратычная платформа"
На эміграцыі з'явілася беларуская "Нацыянальна-дэмакратычная платформа"
Аліна Коўшык

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі