На фестывалі ў Іспаніі праз шторм абрынулася сцэна. Ёсць ахвяры

Шторм спыніў мерапрыемства такога маштабу.​ Medusa Festival / facebook.com/medusasunbeach
Шторм спыніў мерапрыемства такога маштабу.​ Medusa Festival / facebook.com/medusasunbeach

На фестывалі электроннай музыкі Medusa у іспанскім горадзе Кульера, што каля Валенсіі, з-за моцнага ветру абрынулася частка сцэны і іншыя канструкцыі. У выніку адзін чалавек загінуў, некалькі дзясяткаў атрымалі траўмы, у тым ліку цяжкія, паведамляе Reuters.

Па інфармацыі рэгіянальных службаў аховы здароўя, аказана дапамога 40 асобам.

"Мы поўнасцю спустошаны і засмучаны тым, што адбылося сёння раніцай", гаворыцца ў заяве арганізатараў на старонцы фестывалю ў Facebook.

Надзвычайныя ўмовы надвор'я пацягнулі за сабой пашкоджанне рознай інфраструктуры на тэрыторыі фестывалю.

"Каля 4-й гадзіны раніцы нечаканы моцны шторм абрынуўся на некаторыя зоны фестывалю, прымусіўшы кіраўніцтва прыняць неадкладнае рашэнне вызваліць канцэртную пляцоўку, каб гарантаваць бяспеку наведвальнікам, рабочым і артыстам, якія сабраліся на фестывалі "Медуза". На жаль, разбуральная метэаралагічная з'ява прывяла да таго, што некаторыя забудовы павялі сябе нечакана. Уся наша падтрымка і любоў да пацярпелых у гэтыя цяжкія і сумныя часы”, — пішуць арганізатары.

Фестываль Medusa праходзіць цягам шасці дзён. Гэта адзін з самых знакамітых фестываляў тэхна-музыкі ў Іспаніі. На пяці тэматычных пляцоўках выступаюць зоркі сусветнай і мясцовай клубнай музыкі. На гэты момант ён прыпынены.

Нацыянальнае метэаралагічнае агенцтва AEMET паведаміла, што ў ноч з 12 на 13 жніўня ў рэгіёне Валенсія парывы ​​ветру дасягалі 82 км/г.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі