На кіраўніка АГП Мікалая Казлова пачалі крымінальную справу

На кіраўніка АГП Мікалая Казлова пачалі крымінальную справу

На кіраўніка Аб'яднанай грамадзснкай партыі Мікалая Казлова пачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК — за "грубае парушэнне парадку". Пра гэта паведаміў яго аднапартыец Анатоль Лябедзька.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння лідара АГП, а таксама іншых сяброў партыі затрымалі сілавікі. 

Раней Казлова ўжо судзілі і прызначылі яму тры месяцы арышту: ён адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошванні допытаў па справе Каардынацыйнай Рады. Гэты тэрмін ён цалкам адбыў і выйшаў на волю сёлета 26 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі