На Кубе арыштавалі 17 чалавек за вярбоўку кубінцаў на вайну РФ супраць Украіны

Будынак МУС Кубы / РИА Новости

Будынак МУС Кубы / РИА Новости / РИА Новости

На Кубе арыштавалі 17 чалавек, якіх падазраюць у датычнасьці да вярбоўкі кубінцаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне на баку Расіі, паведамляе Reuters.

"У выніку расследавання на гэты момант арыштавана 17 чалавек, сярод іх арганізатар гэтай дзейнасці ўнутры краіны", — цытуе агенцтва палкоўніка МУС Кубы Сэзара Радрыгеза. Ён не назваў імёны падазраваных, але паведаміў, што лідар групоўкі кантактаваў з двума асобамі на востраве, якія дапамагалі вербаваць кубінцаў ад імя Расіі для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

У пракуратуры краіны таксама расказалі, што падазраваным пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 30 гадоў, пажыццёвага зняволення або смяротнага пакарання. Пакаранне залежыць ад цяжару і віду злачынстваў. Падазраваным інкрымінуюць ад гандлю людзьмі і ўдзелу ў баявых дзеяннях у якасці найміта да варожых дзеянняў супраць замежнай дзяржавы.

Яшчэ ў пачатку верасня МЗС Кубы заявіў, што праваахоўныя органы раскрылі сетку гандлю людзьмі, арганізаваную з Расіі. Удзельнікі гэтай сеткі прымушала кубінскіх грамадзян да ўдзелу ў вайне супраць Украіны. У Міністэрстве тады падкрэслілі, што гатовыя на рашучыя меры ў дачыненні да тых, хто вярбуе або наймае кубінцаў, штурхае іх на тое, каб яны "падымалі зброю супраць якой-небудзь краіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі