На Кубе даведаліся пра "спробу дзяржаўнага перавароту" ў Беларусі
На Кубе даведаліся пра "спробу дзяржаўнага перавароту" ў Беларусі. З заявай выступіў міністр замежных спраў далёкай краіны Бруна Радрыгес Парылья.
"Куба пацвярджае сваю салідарнасць з... Аляксандрам Лукашэнкам і рашуча асуджае план замаху на яго жыццё і сям'ю, а таксама спробу дзяржаўнага перавароту", — напісаў ён у Twitter.
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра тое, што на яго рыхтаваўся замах, каля двух тыдняў таму. Ад таго часу з'яўляюцца ўсё новыя падрабязнасці гэтай справы, якія выклікаюць пытанні ў экспертаў.
На самой Кубе нядаўна адбылася гістарычная падзея — Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка кампартыі.
#Cuba ratifica su solidaridad con el presidente de la República de Belarús, Alexánder Lukashenko y expresa su más enérgica condena al plan de atentar contra su vida y su familia; y de golpe de Estado. pic.twitter.com/JzzxtEOLkg
— Bruno Rodríguez P (@BrunoRguezP) April 27, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.