На Курскай АЭС адбылася аварыя
У панядзелак уначы на Курскай АЭС у Расіі аўтаматычная сістэма бяспекі адключыла трэці і чацвёрты турбагенератары другога энергаблоку. Прычыны такой рэакцыі аўтаматыкі высвятляюцца. Як заявіў галоўны
інжынэр станцыі Аляксандр Увакін: "Аварыя не мела ніякіх наступстваў
для бяспечнай працы АЭС. Радыёактыўныя выкіды ў навакольнае асяроддзе
застаюцца ніжэйшымі за дапушчальныя паказчыкі".
Адначасова эксперты перасцерагаюць, што пастаянныя аварыі на расійскіх АЭС могуць прывесці да чарговага Чарнобылю.
ИТАР-ТАСС
Адначасова эксперты перасцерагаюць, што пастаянныя аварыі на расійскіх АЭС могуць прывесці да чарговага Чарнобылю.
ИТАР-ТАСС