На літоўскім рынку працы беларусы абагналі нават украінцаў

Працоўны на фабрыцы

Працоўны на фабрыцы / Еўрарадыё

За дзевяць месяцаў 2023 года ў кампаніях Літвы пачалі працаваць амаль 62 тысячы замежнікаў. Па даных Службы занятасці, на якія спасылаецца Delfi, гэта больш, чым за ўвесь 2022 год, калі ўсяго было працаўладкавана 61 тысяча 400 замежнікаў.

Найбольшая колькасць працаўладкаваных прыбыла з Беларусі (18 тысяч 400) і Украіны (15 тысяч 900). На трэцім месцы Узбекістан — 3600 працаўнікоў.

Калі летась вялікая колькасць дазволаў на працу была выдадзена камп'ютарным інжынерам, дык сёлета пераважаюць людзі працоўных спецыяльнасцяў. Першыя пазіцыі па працаўладкаванні займаюць дальнабойшчыкі — сярод іх 22 тысячы 100 грамадзянаў іншых краін, гэта 36% ад усіх працуючых імігрантаў. Таксама сёлета літоўскі рынак працы папоўнілі 946 зваршчыкаў, 781 бетоншчык, 574 газа- і электразваршчыкі, 569 кіроўцаў грузавікоў, 558 прыбіральшчыкаў, 501 электрык, 410 тынкоўшчыкаў, 408 кухараў і 399 некваліфікаваных працаўнікоў гаспадарак.

Па колькасці атрыманых дазволаў на працу грамадзяне Беларусі таксама ў лідарах. На іх долю прыпадае 35% ад усіх дакументаў для працы. Далей у статыстыцы — грамадзяне Узбекістана (13%), Бангладэш (10%) і Украіны (9%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі