На матч БАТЭ — "Арсенал" засталося каля траціны білетаў

На матч БАТЭ — "Арсенал" засталося каля траціны білетаў

Прэс-служба футбольнага клуба БАТЭ абвясціла, што на раніцу 11 верасня заставалася ўсяго 4 тысячы білетных пакетаў на хатнія матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы з 11 тысяч, якія паступілі ў вольны продаж .

Падчас адкрыцця свабоднага продажу білетных пакетаў дзве касы "Барысаў-Арэны" сабралі велізарныя чэргі, каля 200 чалавек у кожнай. Нечакана, большасць апытаных журналістамі сайта by.tribuna.com  прызнаюцца, што збіраюцца балець за лонданскі "Арсенал". Акрамя гэтага, расійскі фан-клуб заўзятараў “Арсенала” вельмі хоча прыехаць у Барысаў і падтрымаць сваю каманду. На сёння яны падалі заяўку на сто білетаў. За каго ж будзе балець “Барысаў-арэна” падчас гульні БАТЭ-“Арсенал” у групавым раўндзе Лігі Еўропы? Ёсць магчымасць, што для БАТЭ гэты матч можа пераўтварыцца з дамашняга ў гасцявы. Усяго на касах “Барысаў-арэны” было каля пяці тысяч білетных пакетаў.

Як даведалася Еўрарадыё, мінскі клуб фанатаў "Арсенала" купіў толькі крыху больш за 200 білетных пакетаў. На гульню збіраюцца “кананіры” з усёй краіны — з Пінска, Баранавічаў, Брэста, Гродна, Ліды, Гомеля, Нясвіжа, Клецка, Наваполацка і іншых гарадоў. Але шмат хто з тых, хто не ўваходзіць у клуб, збірацюцца прыйсці балець за "Арсенал", у тым ліку так званыя "глоры".

Пакеты каштуюць ад 105 да 210 рублёў. Трыбуны падзеленыя на чатыры катэгорыі: вышэйшая — 210 рублёў, 1-я — 150 рублёў, 2-я — 120 рублёў, 3-я — 105 рублёў.

БАТЭ 28 верасня прыме на “Барысаў-арэне” лонданскі “Арсенал”, 19 кастрычніка — нямецкі “Кёльн”, 23 лістапада — сербскую “Црвэну Звэзду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі