На матчы Беларусь — Сан-Марына затрымалі фанатаў з бел-чырвона-белымі сцягамі

На матчы Беларусь — Сан-Марына затрымалі фанатаў з бел-чырвона-белымі сцягамі

У Мінску на футбольным матчы турніру Ліга нацыяў Беларусь — Сан-Марына затрымалі некалькіх чалавек, бо яны прынеслі на трыбуны бел-чырвона-белыя сцягі, паведамляе Радыё Свабода.

З трыбуны было чуваць воклічы “Жыве Беларусь!”.

Пасля таго, як АМАП вывеў некалькіх чалавек са стадыёна, астатнія заўзятары ў фанацкім сектары спявалі песню “Воины света”, якая ў свой час стала неафіцыйным гімнам украінскага Майдана.

Як удакладняе Прессбол, затрыманні адбыліся пасля матчу, цягам 15 хвілінаў з фанацкага сектара нікога не выпускалі.

Футбольны матч скончыўся з лікам 5:0 на карысць Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі