На мінскіх вуліцах — зноў спецтэхніка і сілавікі са шчытамі

Звычайная нядзеля ў Мінску / Еўрарадыё
Звычайная нядзеля ў Мінску / Еўрарадыё

Сёння — 29-ы дзень пратэстаў у Беларусі. У Мінску чакаецца нядзельны маштабны марш, а сілавікі традыцыйна да яго рыхтуюцца. З раніцы на вуліцах сталіцы з'явіліся загароды, сілавікі са шчытамі, вадамёты і аўтазакі.

Цяжкую тэхніку сцягваюць да Палаца Незалежнасці — менавіта туды ў апошнія нядзельныя пратэсты накіроўваліся шматтысячныя калоны мітынгоўцаў. Таксама сілавікі і спецтэхніка размясціліся на праспекце Незалежнасці каля ГУМа, перакрытыя некаторыя бліжэйшыя вуліцы.

Плошча Незалежнасці — яшчэ адно папулярнае ў пратэстоўцаў месца збору — ачэплена з усіх бакоў. Зачынены ГЦ "Сталіца" і падземныя пераходы, якія вядуць на плошчу. На Кастрычніцкай плошчы сілавікі разгарнулі калючы дрот.

Зачыненыя на ўваход станцыі метро "Плошча Перамогі", "Кастрычніцкая", "Плошча Леніна", "Плошча Якуба Коласа", "Купалаўская". Цягнікі ідуць без прыпынку.

На минских улицах — снова спецтехника и силовики со щитами
Сілавікі рыхтуюцца да пратэсту / Еўрарадыё
На минских улицах — снова спецтехника и силовики со щитами
У двары на вуліцы Карла Маркса / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі