"Мы ўмеем змагацца і ўмеем перамагаць" — Ціханоўская
Беларусы ўмеюць "пастаяць за сябе і тых, хто ў бядзе"
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да 79-х угодкаў перамогі ў Другой сусветнай вайне. "Гэты дзень нагадвае нам пра тое, да чаго вядзе беспакаранасць і неабмежаванасць улады, — кажа ў ім яна. — Калі тыраны ў імя ідэалогіі і ўласных амбіцыяў гатовы прыносіць у ахвяру жыцці людзей... Вайна, якую развязала Расія супраць Украіны паказвае, што не ўсе вынеслі ўрокі з падзеяў 80-гадовай даўніны. Наш народ спрабуюць уцягнуць у гэтую вайну. Тых, хто выступаюць супраць — называюць экстрэмістамі і здраднікамі. Як сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы "Не вайне!" сталі злачынствам?".
Ціханоўская падкрэслівае, што беларусы ніколі не былі агрэсарамі, але адначасова ўмеюць "пастаяць за сябе і тых, хто ў бядзе".
"Мы ўмеем змагацца і ўмеем перамагаць, — кажа яна ў звароце. — У гэты дзень я хачу пажадаць усім нам міру. Беларусам — свабоды, а Украіне — перамогі над агрэсарам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.