Як насамрэч выглядаў ліст "Фрау А." з 2017 года
Ліст "Фрау А." з 2017 года
Ліст "Фрау А.", з якога ў 2017 годзе пачаліся масавыя арышты і справа "Белага легіёна", сапраўды існаваў. Але выглядаў зусім інакш, чым дакумент, які паказалі па ТБ. Ды і "Фрау А." апынулася насамрэч "Інай Антонаўнай".
Еўрарадыё высветліла гэта, знайшоўшы арыгінал ліста сярод 40 тысяч даносаў, атрыманых КДБ з 2014 па 2023 гады. Базу даносаў некалькі дзён таму выпампавалі з сайта і апублікавалі "Кібер-партызаны".
Але пра ўсё па парадку
Напярэдадні Дня волі ў 2017 годзе ў Беларусі было неспакойна. Краіна выйшла на вуліцы супраць "закону аб дармаедах". І 25 сакавіка, калі да сацыяльнага пратэсту мусіў дадацца палітычны, абяцала быць вельмі спякотным.
Беларускія сілавікі не сталі правяраць, што адбудзецца і правялі прэвентыўныя масавыя арышты. Падставай стаў ліст нейкай "Фрау А." — жыхаркі Берліна з беларускімі каранямі.
Ліст, у якім яна папярэджвала "аб падрыхтоўцы правакацый і планаваным перавароце ў Беларусі", паказалі па тэлевізары. А далей — затрымалі 35 чалавек, пераважна — апазіцыйных лідэраў.
"Я, фрау А., хочу сообщить вам, что после моих бесед с французским гражданином Л. я узнала о готовящихся провокациях и планирующемся перевороте в Беларусь. Это произойдет 25.03.2017. Запланированные провокации могут произойти во время демонстраций.
Подготовлены в Польше группы исполнителей, которые в это время будут находиться в Беларусь.
Возможно, одним из организаторов провокаций является г-н Бондаренко, проживающий в Польше.
Для создания жертв запланировано использование спецтехники.
Г-н Бондаренко — участник событий декабря 2010 года.
Запланировано участие подготовленных журналистов для online-трансляций провокаций.
Как Л. <...> считает, эти события в Беларуси должны стать последним шансом для фашистского переворота".
Аднак арыгінал ліста, знойдзены намі ў базе даносаў, утрымлівае зусім іншыя прозвішчы. Замест Змітра Бандарэнкі з апазіцыйнай "Хартыі'97" там нехта "Баранчык Ю." (верагодна, супрацоўнік расійскага ІА REGNUM Юрый Баранчык). Згаданыя і іншыя журналісты, праўладныя беларускія: Павел Якубовіч і Генадзь Давыдзька. А датычнымі да арганізацыі "перавароту" названы тагачасны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і (сюрпрыз) Аляксандр Лукашэнка.
Звярніце ўвагу на тое, як некаторыя фрагменты арыгінальнага ліста (арфаграфія аўтаркі захаваная) супадаюць са сфабрыкаванай КДБ для затрымання апазіцыянераў падробкай:
Собственное имя: Инна
Отчество (если таковое имеется): Антоновна
Адрес места жительства (места пребывания) и (или) места работы (учебы): Беларусь, Минск, проспект Независимости 1
Текст обращения:
"Я, фрау Инна, хочу сообщить о том, что после моих бесед с французским гражданином Луи, я узнала о готовящихся провокациях и планирующимся перевороте в Беларуси. Как сообщил гражданин Луи это произойдет под видом учений "Запад 2017". Запланированный переворот может произойти под видом тактических учений. Подготовленны в России группы исполнителей, которые в это время будут находится а Беларуси.
Возможно, одним из организаторов является господин Баранчик Ю., проживающий в России. Для создания жертв запланированно использование военной техники. Гражданин А.Г. Лукашенко организатор этих событий с 1994 года.
Запланированно участие подготовленных журналистов Якубовича П.И. и Давыдько Г.Б. для прикрытия этих событии в СМИ под видом учении и одурманивания белорусов геббельсовской пропагандой.
Как считают белорусы, эти события должны стать поводом для фашистского прокремлевского переворота и поднятия российского триколора над административными зданиями в Беларуси. Причастными лицами могут быть гражнанин Шуневич И., известный своей непрекрытой симпатией к советскому фашизму. Он гордится формой НКВД и геноцидом белорусского народа.
Призываю немедленно расследовать это фашистское прокремлевское преступление и привлечь к ответственности и наказанию его античеловечных фишистских исполнителей — А.Г. Лукашенко, Шуневича, Давыдько, Якубовича. Эти страшные люди заслуживают высшей меры наказания — смертной казни. С уважением, фрау Инна".
Такім чынам, "Фрау А." (ці цяпер слушна называць яе "Фрау І."?) паведамляла, што сацыяльнай напружанасцю ў Беларусі гатовая скарыстацца Расія, а зусім не празаходнія сілы. І беларускія спецслужбы ўспрынялі гэта сур'ёзна. Юрый Баранчык, напрыклад, быў затрыманы 15 сакавіка 2017 года ў Маскве па запыце Следчага камітэта Беларусі — якраз тады, калі ліст быў дасланы ў КДБ.
Мяркуючы па ўсім, потым ліст вырашылі выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах. Для гэтага тэкст скарацілі і ўпісалі патрэбныя прозвішчы і кантэкст. І прыбралі "непатрэбныя" прозвішчы. Хаця і Павел Якубовіч, і Ігар Шуневіч праз некаторы час пазбавіліся сваіх пастоў — у 2018 і 2019 гадах адпаведна. Супадзенне?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.