На мяжы з Беларуссю мігранты пашкодзілі аўтамабіль польскіх памежнікаў
Мігранты кідалі камяні
На мяжы з Беларуссю мігранты пашкодзілі аўтамабіль польскіх памежнікаў. Незадаволеныя, што нелегальна перайсці ў Польшчу не атрымалася, яны закідалі яго камянямі і петардамі, разбілі шкло. Ніхто з памежнікаў не пацярпеў, паведамляе podlaski.strazgraniczna.pl.
За мінулыя суткі было зафіксавана больш за 140 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Яны фарсіравалі дзве памежныя ракі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.