На палітзняволеную Ксенію Луцкіну распачалі новую крымінальную справу

На палітзняволеную Ксенію Луцкіну распачалі новую крымінальную справу

На палітзняволеную Ксенію Луцкіну распачалі новую крымінальную справу. Пра гэта распавяла заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая, якая выйшла на волю.

Па словах Слуцкай, на допытах яна казала, што Луцкіна і Дзяніс Сакалоўскі не маюць ніякага дачынення да дзейнасці "Прэс-клуба". "Не ведаю, ці прапаноўвалі ёй [Луцкінай] напісаць прашэнне, — гаворыць Юлія Слуцкая. — Мне вядома што цяпер ёй выстаўлена новае абвінавачванне па іншым артыкуле".

Ксенія Луцкіна — экс-журналістка БТ, якая сышла адтуль у жніўні 2020-га, уваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі 22 снежня мінулага года. Луцкіна знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску. Яна праходіла па "справе Прэс-клуба", яе падазравалі ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. У студзені 2021-га Ксенія Луцкіна была прызнаная палітзняволенай.

19 жніўня на волю па памілаванні выйшлі Юлія і Пётр Слуцкія, Сяргей Альшэўскі і Ала Шарко. Ксенія Луцкіна і Дзяніс Сакалоўскі, былы аператар БТ, застаюцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі