На пікеце ў Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага (відэа)
У Гродне пасля правакацыі затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага.
Спярша на яго вешаліся жанчыны-правакатаршы. Калі Ціханоўскі і яго каманда паспрабавалі сысці, у справу ўмяшаўся АМАП, які затрымаў блогера.
29 траўня Сяргей Ціханоўскі з камандай прыехаў у Гродна, каб збіраць подпісы за вылучэнне ў прэзідэнты сваёй жонкі Святланы. Пікеты карысталіся вялікай папулярнасцю: чэргі да іх стаялі некалькі гадзінаў.
У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка на МТЗ абазваў блогера "шалудзівым" і намякнуў, што ў яго не беларускае грамадзянства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.