На плоце ў парку Чалюскінцаў нагадалі: 8 Сакавіка "не свята кветак і духоў"
На плоце парка Чалюскінцаў у Мінску 8 сакавіка з'явілася нечаканая інсталяцыя, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня, піша "Новы час".
Плакаты нагадваюць пра сапраўдны сэнс свята 8 Сакавіка. Аўтары інсталяцыі звяртаюць увагу на праблемы, якія існуюць у грамадстве: гвалт над жанчынай і дыскрымінацыя па гендарнай прыкмеце. "Месца жанчыны там, дзе вырашыць сама жанчына", — напісана на адным з плакатаў.
Інсталяцыя нагадвае, што 8 Сакавіка — гэта "не свята кветак, духоў і падарункавых сертыфікатаў". Гэта дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя магчымасці, правы і эмансіпацыю.