На плошчы Якуба Коласа ў Мінску з'явілася "арт-інтэрвенцыя"

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску з'явілася "арт-інтэрвенцыя"

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску з'явілася "арт-інтэрвенцыя". 10 снежня ініцыятывай "Маршыруй, дзетка" там была праведзена акцыя супраць хатняга гвалту. Як інфармуе Радыё Свабода, актывісткі расставілі на плошчы больш за тры дзясяткі пар абутку, сабранага за дзень праз сацсеткі і пафарбаванага ў аранжавы колер (лозунг кампаніі — "Расфарбуй свет у аранжавы колер. Пакаленне роўнасці выступае супраць згвалтаванняў"). Туфлі сімвалізуюць ахвяр, пацярпелых ад хатняга гвалту. Да іх прымацаваныя паперкі з надпісамі: "Згвалтавана і забіта партнёрам", "Задушана голымі рукамі бацькі"...

Акцыя праведзена ў рамках глабальнай кампаніі супраць хатняга гвалту ў дачыненні жанчын і дзяўчынак. Яна прымеркавана да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.

У 2019 годзе ў Беларусі ад хатняга гвалту загінулі 55 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі