На Пуціна падалі заяву ў Следчы камітэт за рэабілітацыю нацызму

Такер Карлсан і Уладзімір Пуцін

Такер Карлсан і Уладзімір Пуцін / ria.ru

Палітык з Удмуртыі Сяргей Антонаў падаў у Следчы камітэт Расіі заяву на Уладзіміра Пуціна. Апазіцыянер, які пакінуў Расію ўлетку 2022 года, патрабуе праверыць словы Пуціна на прадмет рэабілітацыі нацызму, піша "Idel.Реалии".

Гаворка ідзе пра выказванні расійскага кіраўніка падчас інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану. Ён заявіў, быццам "палякі загуляліся і вымусілі Гітлера пачаць Другую сусветную вайну".

"Чаму пачалася вайна 1 верасня 1939 года менавіта з Польшчы? Яна была незгаворлівая. Гітлеру нічога не заставалася пры рэалізацыі яго планаў пачаць менавіта з Польшчы", — паведаміў Пуцін.

Антонаў мяркуе, што такім чынам Пуцін адмаўляе факты, выяўленыя Міжнародным ваенным трыбуналам у Нюрнбергу. Таксама ён звяртае ўвагу, што Пуцін "учыніў гэтае злачынства пры абцяжваючых абставінах": распаўсюдзіў інфармацыю з выкарыстаннем свайго службовага становішча і праз сродкі масавай інфармацыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі