На Раство Лукашэнку чакае бітва з расіянамі

На Раство Лукашэнку чакае бітва з расіянамі

7 студзеня Аляксандра Лукашэнку чакае бітва з расіянамі. На "Чыжоўка-Арэне" пройдзе фінальны матч XVI Каляднага міжнароднага хакейнага турніру сярод аматараў. У ім згуляюць каманда кіраўніка Беларусі і расійская дружына. Паядынак пачнецца а 19-й гадзіне.

Напярэдадні беларусы ў паўфінале абыгралі хакеістаў з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — 9:5. Дзве шайбы закінуў Аляксандр Лукашэнка. Расіяне ў 1/2 фіналу выйгралі ў фінаў — 5:2.

Летась каманда Лукашэнкі перамагла расійскую з лікам 8:5.

А 13-й гадзіне на "Чыжоўка-Арэне" за трэцяе месца пазмагаюцца хакеісты Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Фінляндыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі