На трэцім энергаблоку Чарнобыльскай АЭС было задымленне
На трэцім энергаблоку Чарнобыльскай АЭС было задымленне. Дзяржаўная інспекцыя ядзернага рэгулявання Украіны паведамляе, што здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны 13 чэрвеня ў памяшканні № 509. Ужо праз тры хвіліны задымленне ліквідавалі ратавальнікі. Адзначаецца, што радыяцыйны фон памяшканняў 3-га энергаблока, як і ўсёй ЧАЭС, не змяніўся.
Трэці энергаблок Чарнобыльскай АЭС быў канчаткова спынены ў снежні 2000 года.