На ўдзельнікаў пікета ў падтрымку Надзеі Саўчанка склалі пратаколы

На ўдзельнікаў пікета ў падтрымку Надзеі Саўчанка склалі пратаколы

Міліцыянты склалі пратаколы на ўдзельнікаў пікету ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Акцыя адбылася 9 сакавіка каля расійскай амбасады ў Мінску.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", пратаколы за ўдзел у несанкцыяванай вулічнай акцыі склалі на актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова, Максіма Вінярскага, прадпрымальніка Алеся Макаева, рэжысёрку Вольгу Нікалайчык, Дзмітрыя Захарэвіча, 79-гадовага пенсіянера Алега ШакулінаІрыну Церашкову, Алега Гаеўскага, Алега Кліменку, Сяргея Смірнова.

Агулам да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнутыя мінімум 12 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі