На вайсковым палігоне пад Ружанамі ўспыхнуў лясны пажар
Пажар каля пасёлка Ружаны
На вайсковым палігоне каля пасёлка Ружаны (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) успыхнуў лясны пажар.
Як паведамляюць "Пружанскія навіны",, падчас навучальна-трэніровачных заняткаў там загарэлася сухая расліннасць.
У прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляюць, што з агнём змагаюцца наземная тэхніка і авіяцыя МНС, вядзецца маніторынг сітуацыі з паветра.
"Пружанскія навіны" дадаюць, што сітуацыю кантралююць не толькі ратавальнікі, але і вайскоўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.