На віцебскім вакзале шукалі выбуховую прыладу

Больш як на паўгадзіны прыйшлося сёння эвакуяваць пасажыраў з віцебскага чыгуначнага вакзал. Сапёры і выратавальнікі шукалі на тут выбуховую прыладу. Як паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска", паніку выклікаў падазроны прадмет – невялікая скрыначка, загорнутая ў цэлафанавы файл. Яе прыкладна ў 12.15 выявіла ў сметніцы на першым паверсе будынка чыгуначнага вакзалу прыбіральніца Людміла Мазалькова. Жанчына паведаміла аб сваёй знаходцы дзяжурнаму міліцыянеру, які выклікаў выратавальнікаў. Усе людзі, якія знаходзіліся ў гэты момант на вакзале, былі аператыўна эвакуяваныя.

У выніку сапёры не выявілі ніякай выбуховай прылады. І ўжо ў 13 гадзін на вакзал сталі зноў прапускаць пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі