На вуліцы Максіма Танка ў Мінску пачалося будаўніцтва хмарачосаў

Група маскоўскіх кампаній "СУ-155" прыступіла да будаўнічых прац на вуліцы Максіма Танка ў Мінску. Ужо распачата заліўка падмурку пад жылы дом.
Будынак вышынёй 30 паверхаў стане часткай бізнес-комплексу ў цэнтры Мінска, генеральным падрадчыкам і фундатарам будаўніцтва якога з'яўляецца "СУ-155".

Акрамя 30-павярховага дома класа "А", маскоўскія будаўнікі ўзвядуць тут пяцізоркавую гасцініцу ў 60 паверхаў. У планах будаўніцтва і трохузроўневы гандлёва-забаўляльны комплекс з падземным паркінгам, паведамляе сайт “Строительство и недвижимость”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі