На YouTube з’явіўся новы канал пра беларускую музыку “Міністэрства сепультуры”. Яго вядзе журналіст Аляксандар Чарнуха. Ён шмат гадоў захапляецца беларускай музыкай і піша пра яе.
“Сёньня я запускаю свой YouTube-канал „Міністэрства сепультуры“. У ім будзе багата ўсяго пра беларускую музыку і не толькі. Цяпер мне вельмі патрэбная ваша дапамога: калі ласка, падпішыцеся на мой канал і распавядзіце пра яго сваім сябрам. План — штотыдзень рабіць новыя выпускі. Ну і буду вельмі рады, калі вы падзеліцеся сваім меркаваньнем”, — напісаў Аляксандар Чарнуха ў сваім Фэйсбуку.
На канале ўжо ёсць першае відэа.